Алябастар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сучасная сьвяцільня з італьянскага алябастру (белага і карычневага). Дыямэтар падстаўкі — 13 см.

Алябастар (па-грэцку: ἀλάβαστρος) — назва двух розных мінэралаў: гіпсу (дыаквасульфата кальцу) і кальцыту (карбанат кальцыя). Першы — алябастар (алявастар), якім мы карыстаемся ў нашыя дні; другі — па большай частцы назва матэрыялу ў антычнасьці.