Алыча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алыча
Квітнеючы куст
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвудольныя
АтрадРужакветныя
СямействаРужавыя
ПадсямействаСьлівовыя
РодСьліва
ВідАлыча
Бінамінальная намэнклятура
Prunus cerasifera

Алыча́ (па-лацінску: Prunus cerasifera) — пладовае дрэва альбо куст з кісла-салодкімі пладамі бурштынава-жоўтага ці цёмна-чырвонага колеру роду сьліва сямейства ружавых.

Батанічнае апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плод алычы
Жоўтая алыча - найбольш распаўсюджаны від у Беларусі
Кветкі

Вышыня алычы да 8 м і болей.
Лісьце яйкападобнае або прадаўгавата-эліптычнае.
Кветкі белыя, распускаюцца раней за лісьце.
Плод - невялікая, звычайна жоўтая або ружовая касьцянка.

Хімічны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плады ўтрымліваюць цукры, лімонную і яблычную кіслоты, вітаміны, карацін.

Культывацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвятлалюбная, засухаўстойлівая расьліна, непатрабавальная да глебы і вільгаці. На Беларусі інтрадукаваная ў сярэдзіне ХІХ ст. з Паўночнага Каўказа й пашырылася на ўсёй тэрыторыі. Добра прыстасавалася да мясцовых умоў, зімаўстойлівая. Культывуецца ў садох і парках. Ёсьць адмысловая садовая форма алычы з пурпуровым лісьцем, ружовымі кветкамі й цёмна-чырвонымі пладамі.

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алыча пышна квітнее й пладаносіць. Алыча зьяўляецца прышчэпай пры вырошчваньні саджанцаў сьлівы, апыляльнікам для некаторых сартоў сьлівы.