Акунь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акунь звычайны
Perca fluvialis

Аку́нь звыча́йны (па-лацінску: Perca fluvialis) — рыба сямейства акунёвых.

Даўжыня да 50 см, маса да 1,5 кг. Цела высокае (у буйных гарбатае), зяленавата-жоўтага колеру, па баках 5—9 папярэчных цёмных палос, мае 2 сьпінныя плаўнікі. Луска дробная. У Беларусі ёсьць ва ўсіх вадаёмах, адна з найбольш шматлікіх рыб, асноўная прамысловая ў краіне. Папулярны аб’ект рыбалкі ў большасьці эўрапейскіх народаў (няма акунёў у Італіі, на Пірэнэйскім паўвостраве, на поўначы Скандынавіі).

Мяса белае, далікатнае, сочнае, багатае на экстрактыўныя рэчывы, але мае шмат дробных вострых костак; утрымлівае 18,5% бялку, 0,9% тлушчу. Малых акунёў (20—25 см), пасьля трыбушэньня смажаць цэлымі на тлушчы або вараць юшку. З булёну можна рабіць халадзец, заліўныя. Буйных смажаць або прыпускаюць з садавінай, грыбамі, агурочным расолам, белым віном і г. д. Сярэдняга памеру акунёў можна вяліць.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акуньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў