Фолкнэр, Ўільям Катбэрт (па-ангельску: William Faulkner) (25 верасьня1897, Місысыпі, ЗША — 6 ліпеня1962) — амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1949 году. Нашчадак арыстакратаў-плянтатараў. Ягоныя творы пачалі друкаваць у 1920-я. Раманы «Гоман і ятра» і «Сарторыс» (абодва выдадзеныя ў 1929 г.) прысьвечаныя гісторыі і сучаснасьці амэрыканскага Поўдню, які калісьці быў рабаўладальніцкім. Дзеяньне сямнаццаці раманаў і больш за 70 навэл адбываецца ў выдуманым горадзе Ёкнапатофе на поўдні ЗША, а пэрсанажы пераходзяць з твора ў твор[9]. Творы Фоленэра перакладалі на беларускую мову Вадзім Небышынец, Алесь Асташонак, Ян Максімюк.