Ісаакіеўскі сабор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ісаакіеўскі сабор

Ісаа́кіеўскі сабо́р (афіцыйная назва — сабор прападобнага Ісаакія Далмацкага) — самы буйны праваслаўны храм Санкт-Пецярбургу. Знаходзіцца на Ісаакіеўскай плошчы. Мае статус музэю; зарэгістраваныя ў чэрвені 1991 году царкоўная абшчына мае магчымасьць праводзіць набажэнствы ў асаблівыя дні з дазволу дырэкцыі музэю.

Пабудаваны ў 1818—1858 гг. паводле праекту архітэктара Агюста Манфэрана; будаўніцтва курыраваў расейскі імпэратар Мікалай I.

Вышыня — 101,5 м, унутраная плошча — звыш 4000 м².

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ісаакіеўскі саборсховішча мультымэдыйных матэрыялаў