Іньяцыё Сылонэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іньяцыё Сылонэ
Ignazio Silone
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Secondo Tranquilli
Нарадзіўся 1 траўня 1900
Пэшына, Італія
Памёр 22 жніўня 1978
Жэнэва, Швайцарыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, публіцыст, палітычны дзеяч
Жанр раман
Мова італьянская мова[1][2], нямецкая і француская мова
Значныя творы «Фантамара» (1933)
Прэміі Ерусалімская прэмія (1969)
Узнагароды
Афіцыйны сайт (італ.)

Іньяцыё Сылонэ (па-італьянску: Ignazio Silone; 1 траўня 190022 жніўня 1978) — італьянскі пісьменьнік, публіцыст, палітычны дзеяч сацыялістычнай арыентацыі.

Магіла Іньяцыё Сылонэ ў Пэшыне

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1911 годзе страціў бацьку, у 1915 - маці й іншых членаў сям'і падчас Авэцанскага землятрусу. У 1917 уступіў у Італьянскую сацыялістычную партыю. У 1921 стаў адным з заснавальнікаў Італьянскай камуністычнай партыі. Брат Іньяцыё быў арыштаваны як чалец ІКП і памёр ад зьбіцьця ў турме (1931).

У 1927 наведаў СССР. У 1930 па ідэйных меркаваньнях парваў з ІКП. У яго былі выяўлены сухоты, выявіліся прыступы дэпрэсіі. У 1931-1945 жыў у Швайцарыі, пачаў актыўна займацца літаратурай. Антыфашысцкі раман «Фантамара» (1933) адразу ж зьявіўся ў перакладах на нямецкі (1933) й ангельскі (1934), атрымаў высокую адзнаку Троцкага й стаў пачаткам абруцкай трылёгіі Сылонэ, якая ўключыла пазьней раманы «Хлеб і віно» (1937) й «Насеньне пад сьнегам» (1943). Выступаў з публіцыстыкай, накіраванай супраць таталітарызму («Школа дыктатараў», 1938). У гады вайны ўвайшоў у швайцарскую падпольную арганізацыю, якая падтрымлівала рух Супраціўленьня ў Італіі, паралельна стаў агентам разьведслужбы ЗША (падпольная мянушка – Лен).

Пасьля вызваленьня Італіі вярнуўся на радзіму, стаў актыўным дзеячам сацыялістычнай партыі, рэдактарам газэты «Аванці». Актыўна выступаў супраць сталінізму, перайшоў на пазыцыі хрысьціянскага сацыялізму. Разам зь Андрэ Жыдам, Артурам Кестлерам і інш. удзельнічаў у знакамітай антытаталітарнай анталёгіі «Бог, які пацярпеў крах» (1949). Браў удзел у працы міжнароднага Кангрэсу за волю культуры. Пасьля публікацыі матэрыялаў пра яго сувязь зь амэрыканскай разьведслужбай (1967) адышоў ад палітыкі, засяродзіўшыся на літаратуры.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раманы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1930 «Фантамара» (Fontamara)
  • 1934 «Вандроўка ў Парыж» (Un viaggio a Parigi)
  • 1936 «Хлеб і віно» (Pane e Vino)
  • 1941 «Насеньне пад сьнегам» (Il seme sotto la neve)
  • 1952 «Жменя ажыны» (Una manciata di more)
  • 1956 «Сакрэт Лукі» (Il segreto di Luca)
  • 1960 «Ліса й камэліі» (La volpe e le camelie)
  • 1968 «Лёс аднаго беднага хрысьціяніна» (L'avventura di un povero cristiano) - прэмія Кампьела
  • 1971 «Севярына» (L'avventura di un povero cristiano) - завершаны жонкай, апублікаваны пасмяротна ў 1981 годзе

Публіцыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1934 «Фашызм. Паходжаньне й разьвіцьцё» (Il Fascismo. Origini e sviluppo)
  • 1938 «Школа дыктатараў» (La scuola dei dittatori)
  • 1939 «Жывыя думкі аб Мазыні» (The living thoughts of Mazzini)
  • 1944 «Дакладная цыдулка са швайцарскай турмы» (Memoriale dal carcere svizzero)
  • 1965 «Яно - выйсьце бясьпекі» (Uscita di sicurezza)

П'есы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1944 «І ён схаваўся» (Ed egli si nascose)
  • 1969 «Прыгода беднага хрысьціяніна» (L'avventura di un povero cristiano)
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ CONOR.SI