Іван Кулібін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Кулібін
па-расейску: Иван Петрович Кулибин
Партрэт І. Кулібіна (Эрмітаж)
Род дзейнасьці мэханік-вынаходнік
Дата нараджэньня 21 красавіка 1735
Месца нараджэньня Падноўе
Ніжагародзкі павет
Ніжагародзкая губэрня
Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 30 ліпеня (11 жніўня) 1818
Месца сьмерці Ніжні Ноўгарад
Грамадзянства Расейская імпэрыя
Занятак інжынэр
Месца працы
Дзеці Аляксандар Кулібін

Іва́н Кулі́бін (21 красавіка 1735, Падноўе, Ніжагародзкі павет — 30 ліпеня (11 жніўня) 1818, Ніжні Ноўгарад) — выбітны расейскі мэханік-вынаходнік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Усе свае думкі на вынаходзтва казьне й грамадзтву карысных машынаў».

— Іван Кулібін

Кулібін нарадзіўся ў сям’і дробнага гандляра ў паселішчы Падноўі Ніжагародзкага павету. У юнацкім узросьце навучыўся сьлясарнай, такарнай і гадзіньнікавай справе. У 17641767 гадах Кулібін вырабіў унікальны кішэнны гадзіньнік. У ягоным корпусе апроч уласна гадзіньнікавага мэханізму зьмяшчаліся яшчэ й мэханізм гадзіньнікавага бою, музычны апарат, які прайграваў некалькі мэлёдыяў, і складаны мэханізм дробненькага тэатру-аўтамату з рухомымі фігуркамі (цяпер гадзіньнік захоўваецца ў музэі Эрмітаж). Кулібін двойчы (у 1792 і ў 1799) зьбіраў знакаміты гадзіньнік Паўлін[1] працы ангельскага мэханіка Джэймза Кокса, якія ўвесь час экспануюцца ў Павільённай залі Малога Эрмітажу.

З 1769 годзе й на працягу больш за 30 гадоў Кулібін кіраваў мэханічнай майстэрняй Пецярбурскае акадэміі навукаў. Кіраваў вытворчасьцю станкоў, астранамічных, фізычных і навігацыйных прыбораў і прыладаў.

Праект моста празь Няву

Да 1772 году Кулібін распрацаваў некалькі праектаў 298-мэтровага аднааркавага моста празь Няву з драўлянымі рашэцістымі фэрмамі. Ён пабудаваў і выпрабаваў вялікую мадэль такога моста, упершыню ў практыцы мостабудаваньня паказаўшы магчымасьць мадэляваньня моставых канструкцыяў. У наступныя гады Кулібін вынайшаў і вырабіў шмат арыґінальных мэханізмаў, машынаў і апаратаў. Сярод іх — ліхтар-пражэктар з парабалічным адбівальнікам з драбнюткіх люстэркаў, рачное судна з вададзейным рухавіком, якое перасоўваецца супраць плыні (гл. Вадаход), мэханічны экіпаж з пэдальным прывадам.

Пераважная большасьць вынаходстваў Кулібіна, магчымасьць выкарыстаньня якіх пацьвердзіў наш час, тады не была рэалізавана. Дзіўныя аўтаматы, пацешныя цацкі, мудрагелістыя фаервэркі для натоўпу — толькі гэта ўражвала тагачасных сучасьнікаў.

Нястомны наватар, у хатнім побыце і звычках Кулібін быў кансэрватыўны. Ён ніколі не паліў тытунь і не гуляў у карты. Пісаў вершы. Любіў прошаныя вечары, хоць на іх толькі балакаў і жартаваў, бо быў абсалютна непітушчым. Пры двары, сярод вышываных мундзіраў заходняга краю, Кулібін у даўгакрысым кафтану, высокіх ботах і з акладзістай барадою здаваўся прадстаўніком іншага сьвету. Але на балях ён зь невычарпальным досьціпам адказваў на насьмешкі, разьмяшчаючы да сябе лагоднаю гаманлівасьцю і прыроджанай добрай якасьцю ў абліччы.

Сям’я і дзеці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван Кулібін быў тройчы жанаты, у трэці раз жаніўся ўжо 70-гадовым старым, і трэцяя жонка нарадзіла яму трох дочкаў. Усяго ў яго было 11 дзяцей (7 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі). Усім сваім сынам ён даў адукацыю.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паштовая марка СССР, 1956 год
  • У наш час у Расеі імя «Кулібін» стала намінальным. Так завуць майстроў-самавукаў, якія дамагліся вялікіх посьпехаў у сваім рамястве. Кулібінымі, з большаю ці меншаю дзельлю іроніі, завуць аматараў штосьці самастойна перарабіць ці палепшыць у машынах і мэханізмах. Слова можа набываць і адмоўнае адценьне, калі гаворка ідзе пра імкненьне айчынных адмыслоўцаў штосьці памяняць у існай праверанай тэхналёґіі, магчымыя фразы накшталт «не падпускаць Кулібіных»[2].
  • Кулібін стаў прататыпам героя п’есы Аляксандра Астроўскага — гадзіншчыка-самавукі Кулігіна.

Вуліцы і завулкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іншыя аб’екты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Часопіс «ЗооPrice» ад 18.02.2006: гадзіньнік «Паўлін»
  2. ^ Зьміцер Ларчанка, Міхаіл Падаражанскі «Штосьці чуецца роднае…» // Аўта-Рэвю : часопіс. — 2008. — № 12.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван Кулібінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў